Сакрэтную раней метадычку вышэйшай школы КДБ «Белорусскіе буржуазные націоналісты» 1957 года выдання можна знайсці ў Google.Служба бяспекі Украіны апублікавала раней сакрэтную метадычну вышэйшай школы КДБ «Белорусские буржуазные националисты» 1957 году выдання.

Служба бяспекі Украіны ўжо каля двух дзесяткаў год вядзе праграму «аднаўленне гістарычнай памяці». Праца палягае ў разсакрэчванні дакумантаў, што тычацца рэпрэсій і барацьбы народаў былога СССР (у першую чаргу Ўкраінскага) за незалежнасць.

Адным з вынікаў падобнага стаў унікальны музэй «Турма на Лонскага» у Львове – там з дакументальнай дакладнасцю аднавілі засценкі НКВД, паказалі як жылі і як паміралі тыя, хто патрапіўся ў жорнавы камуністычнай карнай машыны.

На сёння ўжо адкрыты доступ да больш чым 80 000 раней сакрэтных дакумантаў  ЧК-НКВД-МГБ-КДБ. А жыхары Украіны могуць самастойна праводзіць вывучэнне лёсу сваіх продкаў.

У 2011 годзе супрацоўнікі СБУ пачалі рэвізію «навучальных матарыялаў» школ КДБ. У выніку ў Украіне быў зняты грыф сакрэтнасці з метадычкі «Белорусскіе буржуазные націоналісты». Прачытаўшы гэтую кнігу атрымліваеш падцверджанне вялікай колькасці інфармацыі, якую наша КДБ называла «вымыслам». Так, напрыклад, падцвярджаецца існаванне атрадаў-ліквідатараў – тых, хто маскуючыся пад «беларускіх партызан» знішчаў лідараў антыкамуністычнага падполля, тых, хто ў вёсках заходняй Беларусі паводзіў сабе горш за фашыстаў – каб настроіць людзей супраць антысавецкай партызанкі.

Брашура, праўдзе прысвечана у першую чаргу падполлю (па ўзброенай барацьбе беларусаў супраць СССР  і супрацьдзеяннях НКВД-МГБ-КДБ быў напісаны асобны падручнік, які, на жаль, пакуль яшчэ засакрэчаны). Але нават з яе мы можам даведацца прозвішчы і «аператыўныя мянушкі» стукачоў, па чыёй віне былі закатаваныя беларускія падпольшчыкі ў 40-50-х гадох ХХ стагоддзя.

Тэкст кнігі у ПДФ фармаце даступны ўжо і на сэрвісе Google.docs.

Крыніца svislac.belarda.org

Вокладка сакрэтнай метадычкі

Вокладка сакрэтнай метадычкі

 

[supsystic-social-sharing id="1"]