У рэдакцыю газеты «Брестский курьер» патэлефанавала жыхарка нашага горада і распавяла, што ў яе коткі нарадзіліся сіямскія кацяняты. Цікавае тое, што «сіямскія» істоты зусім не сіямскай пароды.
Карэспандэнт «БК» адправіўся на месца, у мікрараён Рэчыца, каб асабіста ўбачыць рэдкую з’яву. Марыя Васільковіч, гаспадыня коткі Боні, у якой нарадзіліся дзіўныя кацяняты, сустрэла карэспандэнта «БК» са словамі: «Ніколі такога не бачыла! Сусед параіў патэлефанаваць у газету!». Котка Боня ў пятніцу ўвечар 22 ліпеня нарадзіла пецярых кацянят, двое з якіх — сіямскія двайняты са зрослымі часткамі цела. З’ява гэта досыць рэдкая і па адной з навуковых версій злучана з генетычнымі парушэннямі.

«Хутчэй за ўсё, гэта з-за наступстваў чарнобыльскай катастрофы», — так лічыць сама гаспадыня цуд-кацянят. Дарэчы, некалькі гадоў назад карэспандэнт «БК» ужо выязджаў па тым жа адрасу, тады ў Марыі Іванаўны вырас 4-мятровы сланечнік.

«Брестский курьер»

 

Kitten's paw

Kitten's paw

[supsystic-social-sharing id="1"]