Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Лагатып правоў чалавека – конкурс

Конкурс на дызайн для лагатыпу правоў чалавека праходзіць у Беларусі. Таго, хто будзе лепшым, чакае ўзнагарода ў памеры 5000 эўра. 

Мэта праекту – стварыць лагатып правоў чалавека “ад людзей і для людзей” і тым самым унесці свой уклад у справу глабальнага пашырэння і прасоўвання правоў чалавека.

Трэба прадэманстраваць сваю ідэю для лагатыпу – ці то чарцеж ад рукі, ці дэтальна распрацаваны дызайн. Галоунае, каб сімволіка насіла пераканаўчы характар.

Каб прыняць удзел, трэба загрузіць свой лагатып на сайт http://humanrightslogo.net/.

Асноўныя патрабаванні да лагатыпу:
–    ты сам абіраеш тэхніку, пры дапамозе якой ты жадаеш стварыць свой лагатып. Яго можна намаляваць алоўкам на паперы, на халсце, скласці яго на кампутары, ці намаляваць галінкай на пяску;
–    лагатып павінен быць зразумелым без слоў;
–    лагатып можа быць дапоўнены словамі «Human Rights» – але не больш;
–    прапановы, якія складаюцца толькі з тэксту не улічваюцца;
–    нельга прадстаўляць відэа ці аудыё файлы;
–    добры лагатып – просты і адрозневаецца высокай ступенню пазнавальнацці;
–    добры лагатып можа быць прадстаўлены як у каляровым, так і ў чорна-белым варыянце.

Акрамя таго, што лагатып пераможцы стане сусветным сімвалам правоў чалавеку, які будзе выкарыстоўвацца усюды, дзе ідзе гаворка пра правы чалавека, пераможца атрымае ўзнагароду ў памеры 5  000 эўра; заняўшы другое месца – 3  000 эўра, трэцяе месца – 1000 эўра.

Дэдлайн 31 ліпеня.

adukacyja.info

 

paper

paper

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *