Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
ПалітыкаЗамежжа

У Кіеве скандавалі «Жыве Беларусь!»

Акцыя ў падтрымку беларускай апазіцыі прайшла 20 ліпеня каля пасольства Беларусі ў Кіеве, паведаміў  кіраўнік аргкамітэта па стварэнню руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык.

«У акцыі прынялi ўдзел больш за 50 чалавек. Галоўным чынам гэта была моладзь, якая мерапрыемства і арганізавала. Яны пляскалі ў ладкі, адначасова ўключылі званкі мабільных тэлефонаў, скандавалі «Жыве Беларусь», гэта значыць рабілі то, за што ў Беларусі арыштоўваюць», — паведаміў палітык.

Па словах Сіўчыка, людзi добра ведаюць, што адбываецца ў Беларусі. «У гутарках яны выказвалі поўную падтрымку ўдзельнікам пратэстных акцый у Беларусі», — сказаў ён.

Сіўчык таксама паведаміў, што сёння акцыі ў падтрымку беларускай апазіцыі пройдуць і ў іншых гарадах Украіны, у прыватнасці ў Луганску і Данецку.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *