Міжнародны конкурс фатаграфіі праходзіць у Расеі. Тэма конкурсу у 2011 годзе – “Дзяржава ХХІ стагоддзя”.

Асноўныя намінацыі:
1.    “Улада і інфармацыйнае грамадства”;
2.    “Людзі і падзеі”;
3.    “Межы і асяродззе”;
4.    “Дзяржаўныя сімвалы”;
5.    “Звычаі і традыцыі”;
6.    “Нацыянальныя помнікі”.

Да удзелу запрашаюцца працы у розных жанрах партрэт, рэпартаж, пастаноўчае фота, пейзаж, нацюрморт, фотакалаж і іншыя.

Да удзелу запрашаюцца прафесійныя фатографы, аматары і творчыя аб’яднанні фатографаў не залежна ад узросту і грамадзянства.

Прыем фота  на конкурс — у электроннай форме на партале бібліятэкі да 12 верасня2011 г.

Падвядзенне вынікаў — кастрычнік-лістапад 2011 г.

adukacyja.info

Фатограф

Фатограф

[supsystic-social-sharing id="1"]