Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

ЦОЯ забаранілі на беларускім радыё

Карэспандэнтка Першага каналу Беларускага радыё паведаміла “Нашай Ніве”, што адміністрацыя распрацавала для працаўнікоў чарговы чорны спіс: спіс песняў і выразаў, якія не павінны трапляць у эфір.

«Перш за ўсё, гэта «Перамен» Віктара Цоя, — кажа яна. — Апошні месяц вельмі шмат людзей замаўлялі яе — раней такога не было. І яшчэ песні «Ляпісаў» — «Грай» і «Belarus freedom». Суразмоўца адзначае, што гэтыя кампазіцыі далучылі да ранейшых забаронаў гуртоў «N.R.M.», «Крамбамбуля», «Крама» ды інш.

«У нас у эфіры здарылася сітуацыя, калі слухач настойваў, каб уключылі «Перамен». Вядоўца папрасіў прабачэння, але адмовіў. Тады слухач спытаў: «У вас пачалася цэнзура?» Вядоўца не ведаў, што яму адказаць, таму проста выключыў чалавека з эфіру».

Апроч таго, на працоўным стале кожнага радыёвядоўцы цяпер вісіць раздрукоўка забароненых для вымаўлення ў эфіры словаў. «Пасля выпадку з Шосам Аляксандрам Рыгоравічам на «Русском радио» дырэкцыя сабрала нараду, дзе нам патлумачылі, што вымаўляць у эфіры „ШОС“ ці проста «Аляксандр Рыгоравіч» забараняецца.

Зараз усе паведамленні ад слухачоў некалькі разоў перачытваюць, перш чым пусціць у эфір».

“Наша Ніва”

Віктар Цой

Віктар Цой

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *