Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Помнік шопаголікам у Менску

Новая бронзавая скульптурная кампазіцыя з’явілася ў нашай сталіцы. Аўтар камппазіцыі Уладзімір Жбанаў.

Гэтым разам яна ўвекавечвае адну з праяваў, ці, калі хочаце, заганаў, сучаснага грамадства — шопагалізм. Шопагалізм, ці па-навуковаму аніяманія, азначае прагу набывання без развагі і практычнай патрэбы. Скульптар Жбанаў, каб апісаць з’яву з дапамогай бронзы, выкарыстаў вобраз сям’і: дзеці — хлопчык і дзяўчынка —углядаюцца ў вітрыну гандлёвага кіёска, іх бацькі стаяць побач, бацька, пераможаны неабходнасцю непазбежных выдаткаў, цягнецца ў кішэню па грошы.

Скульптуры Уладзіміра Жбанава абжылі вуліцы сталіцы. Дзяўчынка з дзіравым парасонам у Міхайлаўскім скверы, мужчына з цыгарэтай (гэты элемент змяняецца дзякуючы клопату арміі прыхільнікаў скульптуры), фатограф, які здымае даму з сабачкам і некаторыя іншыя.

“Наша Ніва”

Помнік шопаголікам у Менску

Помнік шопаголікам у Менску

Помнік шопаголікам у Менску

Помнік шопаголікам у Менску

Помнік шопаголікам у Менску

Помнік шопаголікам у Менску

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *