Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

Берасцейскіх настаўнікаў абавязалі сачыць за вучнямі на плошчы

Пра гэта паведаміла Еўрарадыё настаўніца адной са школаў Берасця.

“З Райана прыйшоў ліст, у якім ад кожнай школы патрабуюць прысутнасць настаўнікаў на плошчы Леніна з 19.00 па 21.00. Мэта – высвятленне асобаў прысутных там там вучняў. Таксама ў лісце раяць апрануцца так, каб было зразумела, што мы адрозніваемся ад удзельнікаў акцыі. Але як менавіта апрануцца — не сказана. Тлумачаць такое патрабаване так – “каб не забралі разам з усімі”, — паведаміла жанчына.

Нагадаем, што на сёння, 13 ліпеня, запаланаваная чарговая “акцыя маўчання”. У Берасці яна пройдзе на плошчы Леніна. У мінулую сераду ўдзел у акцыі ўзяло некалькі соцень чалавек. Тады абыйшлося без затрыманняў.

euroradio.fm

Маўклівая акцыя ў Берасці (Фота: belapan.com)

Маўклівая акцыя ў Берасці (Фота: belapan.com)

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *