Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

У Пінску некалькі дамоў з ахоўнага спісу знясуць

Так у спаборніцтве паміж культурай і гісторыяй з аднаго боку і грашыма з другога перамаглі апошнія.

Пінскія ўлады дамагліся свайго. Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная Рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры пагадзілася на выключэнне з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь некалькіх будынкаў у гістарычным цэнтры горада. У будучым іх ужо без узгаднення з міністэрствам можна знасіць, выкарыстоўваючы новыя зямельныя ўчасткі для новага будаўніцтва.

Будынкі знаходзяцца ў гістарычным цэнтры Пінска. Мясцовыя ўлады дамагаліся рашэння аб іх зносе каля васьмі год. На іх рамонт сродкаў так і не знайшлі. За гэты час пастаўленыя на кансервацыю стогадовыя дамы пачалі разбурацца самі, цяпер іх проста знішчаць.

Навуковая рада рэкамендавала выкарыстаць фасады старадаўніх будынкаў пры архітэктурных рашэннях новай забудовы. Адзін з дамоў, які замінаў пракласці новую дарогу, будзе адноўлены ў іншым месцы.

Больш падрабязна глядзіце тут.

Фота і інфармацыя: euroradio.fm

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *