Адукацыя

Летнік па асновах кальцавання птушак

Летнік для тых, хто хоча правесці вольны час на вольным паветры ў кампаніі аднадумцаў і разнастайных птушак.

Летнік адбудзецца з 25 па 31.07.2011 г. на базе Тураўскай станцыі кальцавання птушак. Тураўская станцыя пры Цэнтры кальцавання НАН Беларусі – адзіная ў Беларусі і працуе ўжо больш за 10 год, за гэты час назапашаны багаты досвед па кальцаванню розных груп птушак, з якім змогуць пазнаёміцца ўсе ўдзельнікі летніку. Акрамя непасрэдна кальцавання птушак можна будзе ўбачыць шматлікіх мясцовых і мігрыруючых праз гэтыя прыгожыя мясціны – пойму р.Прыпяць – віды птушак.
Праезд у г.Тураў (Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобласці) і назад, пражыванне і харчаванне, тэарэтычныя матэрыялы аплачваюцца ці забяспечваюцца арганізатарамі. Правядзенне летніку магчымае дзякуючы падтрымцы Шведзкага арніталагічнага таварыства SOF.

У праграме летніку:

Знаёмства з аднагодкамі – студэнтамі з іншым універсітэтаў і супрацоўнікамі Станцыі

Знаёмства з асноўнымі метадамі адлову птушак.

Знаёмства з прынцыпамі кальцавання, як асноўным метадам даследавання міграцыі.

Правядзенне навуковых даследаванняў па вывучэнню негатыўнага ўздзеяння ЛЭП на птушак.

Знаёмства з прынцыпамі палявых даследаванняў.

Акрамя тэарэтычных ведаў, удзельнікі атрымаюць добрую практыку прымаючы ўдзел у непасрэдна працы Станцыі.

Да ўдзелу ў летніку запрашаюцца сябры АПБ – студэнты 1-5 курсаў біялагічных факультэтаў, якія ў той ці іншай ступені цікавяцца даследаваннямі птушак.

Заяўку на ўдзел у летніку можна дасылаць у вольнай форме на паштовую скрыню [email protected] пазначыўшы ў лісце:
-поўнае імя і прозвішча
-кантактную інфармацыю: нумар мабілкі, адрас электроннай пошты
-курс, факультэт, універсітэт
-якія аспекты бяілогіі птушак цікавяць больш за ўсё?
-спіс навуковых артыкулаў ці тэзісаў (калі яны ёсць)
-наяўнасць на час летніку бінокля і палявога адзення-абутку
-асабістыя пажаданні і ўпадабанні ў ежы.

Колькасць месцаў для ўдзелу ў летніку абмежаваная, таму перавага будзе аддавацца заяўкам, якія былі дасланы раней і студэнтам, якія займаюцца непасрэдным вывучэннем птушак.
За падрабязанай інфармацыяй можна звяртацца да неапсрэднага арганізатара Яўгена Сліжа:
мабілка лайф +37525 9191747, tyteishi (skype), [email protected]

Здымак з аднаго з папярэдніх студэнцкіх летнікаў Рамана Шкабары

Здымак з аднаго з папярэдніх студэнцкіх летнікаў Рамана Шкабары

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *