АРР “Дзедзіч” запрашае берасцейцаў прыняць удзел у добраахвотніцкім летніку “Дом еўрапейскіх сустрэч – 2011”, які пройдзе ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна з 23 па 29 ліпеня.

Восенню 2008 года ў гэтай вёсцы намаганнямі сяброў “Дзедзіча” быў знойдзены і выкуплены прыгожы дом 1931 года пабудовы. І ўжо 3 гады там паступова, але мэтанакіравана вядуцца будаўнічыя працы па стварэнні грамадскага асяродка для адукацыйных, культурных, спартыўных і экалагічных імпрэз, летнікаў, семінараў, канферэнцый, музычных фэстаў, у якіх будзе браць удзел моладзь з Беларусі і іншых краін Еўропы.

Еўрапейскі дом мы можам пабудаваць разам!!!

Сябраў грамадскіх арганізацый і проста актыўных і пазітыўных маладых людзей з Берасцейскай вобласці запрашаюць далучыцца да працы ў летніку, каб стаць надалей ганаровым і заўсёды жаданым госцем “Еўрапейскага дому”.

Як усё будзе адбывацца?

З 23 ліпеня пачынае працу намётавы гарадок вакол аб’екта рэканструкцыйна-будаўнічых прац.

Летнік “Беларускі дом еўрапейскіх сустрэч” гэта:

  • — працы на аб’екце 3-4 гадзіны ў дзень (гл. распарадак дня);
  • — сустрэчы з вядомымі творчымі асобамі;
  • — вандроўка ў Воўчын (радзіма апошняга караля Рэчы Паспалітай са старажытным Троіцкім касцёлам);
  • — вандроўка ў Ставы (святая крыніца);
  • — свята вады і агня на возеры Катэра;
  • — вечаровы Open Air;
  • — дэбаты;
  • — прыемныя размовы і летнія раманы 🙂

Каб патрапіць на летнік, трэба:

  • — быць авантурным, прыемным, разумным, крэатыўным і вясёлым чалавекам;
  • — запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на адрас: [email protected] да 20 ліпеня;
  • — прыехаць;
  • — і застацца ў ганаровай кнізе сябрам “Еўрапейскага дома” назаўжды!!!

Арганізатары летніка забяспечваюць:

  • — праезд з Берасця і назад;
  • — размяшчэнне (у намётах);
  • — харчаванне.

Пытанні, заяўкі і анкеты прымаюцца да 20 ліпеня на электронную скрыню: [email protected]

Тэлефоны для дадатковай інфармацыі: 8(029)724-21-16, 8(029)660-57-41 (Дзмітрый).

Паглядзець фота з папярэдніх летнікаў: тут і тут і тут

Спампаваць анкету-заяўку на ўдзел у летніку: тут

Спампаваць распарадак дня: тут

Спампаваць правілы ўдзелу ў летніку: тут

Перайсці да мерапрыемства «Укантакце».

Падчас сустрэчы з творчай інтэлігенцыяй

Падчас сустрэчы з творчай інтэлігенцыяй

[supsystic-social-sharing id="1"]