Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Палітыка

Заўтра аднаўляецца судовы працэс над “Нашай Нівай”

Разгляд справы пачнецца ў 14.30  12 ліпеня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе .
Працэс закрыцця быў ініцыяваны міністэрствам Праляскоўскага пасля таго, як 14 красавіка «НН» атрымала трэцяе цягам году папярэджанне, як паведамояе сайт nn.by.

Фармальнай нагодай для яго стала «недакладная інфармацыя» ў нататцы «Дзяўчына знаходзілася пад заваламі, калі Лукашэнка ўскладаў кветкі». Маленькая нататка ў самым нізе газетнай старонкі апавядала, што адна з ахвяраў выбуху ў метро 11 красавіка нібыта заставалася на станцыі да позняга вечара. Гэты факт пасля абвяргалі медыкі. На думку Мінінфарма, распаўсюд гэтай інфармацыі «прычыняе шкоду грамадскім інтарэсам, дыскрэдытуе органы дзяржаўнай улады, выратавальныя і медыцынскія службы».

Ініцыюючы справу аб знішчэнні газеты, Мінінфарм заплюшчыў вочы на тое, што Рэдакцыя ўжо на наступны дзень дала ўдакладненую інфармацыю пра Марыну Шубіч — на сайце «НН» яна з’явілася нават раней, чым было вынесенае папярэджанне,нагадвае «Наша Ніва».

Наша Ніва

Наша Ніва

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *