Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Музыка

Канцэрт на траве – 2

Другі open-air «Канцэрт на траве» адбудзецца 16 ліпеня на хутары Шаблі. У фэсце прымуць удзел шмат музычных калектываў, сярод якіх гурты «У нескладовае», Vinsent, The Silicon, Akute.

Хутар Шаблі знаходзіцца на маляўнічых лугах ў 80 км ад Менску і добра вядомы аматарам беларускай музыкі, дзякуючы штогадоваму этна-фэсту «Вольнае паветра». Ідэя «Канцэрта на траве» належыць Ганне і Лявону Вольскім. Першы міні-фэст паспяхова адбыўся на пачатку чэрвеня і арганізатар Уладзімір Шаблінскі вырашыў зрабіць яго штомесяцовым.

«Маленькія фэсты на некалькі соцень гледачоў зараз з’яўляюцца моднай тэндэнцыяй для адпачынку, бо дазваляюць паслухаць добрую музыку ў прыгожым месцы і ва утульнай атмасферы. Пры гэтым мы забяспечваем цывілізаваны сервісны мінімум – гарачае харчаванне, прыбіральні і магчымасць для кемпінга, таму жадаючыя могуць застацца на ноч ці дзве са сваімі намётамі”, – адзначыў ён.

Падрабязней тут.

AKUTE (дыска-дэкаданс)

AKUTE (дыска-дэкаданс)

фота: generation.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *