Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Музыка

Візы на “Басовішча”

З’явілася інфармацыя пра візавую падтрымку для для тых, хто хоча наведаць «Басовішча».


Насуперак ранейшым анонсам арганізатараў фэсту, на візы даецца толькі зніжка — яны ня будуць бясплатнымі. Афармленнем візаў, як паведамляе generation.by, будуць займацца упаўнаважаныя турыстычныя агенцыі, якія прапануюць таксама аўтобусны тур на фэстываль.

Аўтобусны тур на «Басовішча-2011»

Кошт паездкі — 80 эўра + 80 тысяч беларускіх рублёў

У кошт уваходзіць:

  • Аднаразовая шэнгенская віза са зніжкай для гасцёй «Басовішча» — кошт 30 эўра
  • Аўтобусны тур па маршруце Менск — Гарадок-Беласток — Менск. Выезд зь Менску 22 ліпеня раніцай, ад’езд з «Басовішча» — раніцай 24 ліпеня, вяртанне ў Менск — раніцай 25 ліпеня (да 8.00)
  • Мэдыцынская страхоўка
  • Паслугі турыстычнага агенцтва па арганізацыі аўтобуснага тура па арганізацыі паездкі і афармленьні дакументаў для атрымання шэнгенскай візы.

Дадаткова аплочваецца:

– Абанэмент у намётавае мястэчка — 20 злотых/асоба (прыблізна 6 даляраў).

– Візы для тых, хто едзе самастойна .

Для тых, хто збіраецца дабірацца на Басовішча самастойна кошт візы — 30 эўра (консульскі збор) + 80 000 рублёў (паслугі турыстычнага агенцтва па афармленні дакументаў для атрымання шэнгенскай візы) + страхоўка (прыблізна 5 еўра).

Для ўладальнікаў шэнгенскіх і польскіх нацыянальных візаў прапануюцца паслугі па арганізацыі аўтобуснага тура — кошт паездкі 50 эўра.

Дакументы будуць прымацца да 11 ліпеня.

За падрабязнай інфармацыяй, калі ласка, звяртайцеся ва ўпаўнаважаныя турыстычныя агенцтвы:

«Дэльфін Груп» — г. Менск, вул. Кульман, 2-407
(Панядзелак — Пятніца: 9.00-18.00, абед 12.00-13.00)
Тэл.: +375-17-292-64-13, +375-29-7089518, +375-44-710-43-68, e-mail: [email protected]

«Гісторыя-Тур» — г. Менск, зав. Праязны, 3-1
(Панядзелак — Пятніца: 9.00-18.00, абед 12.00-13.00)
Тэл.: +375 29 677 00 46, +375 29 572 18 12, +375 17 200 04 68.

босовішча

босовішча

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *