Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

Беларусь – лідэр па колькасці міліцыі на душу насельніцтва

Паводле дадзеных ААН у свеце сярэдняя колькасць паліцыянтаў на 100 тысяч чалавек  каля 300, у той час як у Беларусі аналагічны паказчык складае 1442 чалавека на 100 тысяч жыхароў краіны.

У гэтым рэйтынгу ўслед за Беларуссю размешчаны Брунэй, дзе колькасць паліцыянтаў на сто тысяч насельніцтва складае 1074,  далей Расея.

Замыкае спіс Гаіці з лічбай 63 паліцыянтаў на 100 тысяч чалавек.

А вось у Зімбабвэ і Іране паліцыі, па дадзеных ААН няма зусім.

У 2010 годзе беларускай міліцыі цалкам давяралі 35,9% беларусаў.

Штогод МУС Беларусі праводзіць даследаванне аб даверы жыхароў краіны да сіл правапарадку. Так, паводле даследавання 2010 года, 35,9% беларусаў цалкам давяралі беларускай міліцыі. У 2009 годзе гэты паказчык складаў 36,7%.

У той жа час, у 2010 годзе 9,4% беларусаў заявілі, што зусім не давяраюць міліцыі.

Паводле: ale.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *