Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Прыдумай лагатып для кампаніі супраць смяротнага пакарання

Кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” абвяшчае конкурс. Галоўны прыз – знешні дыск памерам 3 Тб.Умовы конкурсу:

Лагатып павінен быць простым і зразумелым.

  • Памятайце, што лагатып будзе выкарыстоўвацца на прадукцыі розных відаў, таму ён павінен лёгка перамакетоўвацца пад любую прадукцыю.
  • Лагатып такама можа ўтрымліваць кароткія мэсэджы. Напрыклад, “Я супраць смяротнага пакарання”, “Скажы НЕ смяротнаму пакаранню” і да т.п.
  • Лагатыпы прымаюцца толькі ў электронным выглядзе ў фармаце cdr (CorelDRAW).

Калі ласка, дасылайце свае працы да 25 жніўня 2011 году на электронную скрыню [email protected]

У лісце павінны быць змешчаны імя і прозвішча, кантакты і кароткая інфармацыя пра аўтара.

Пераможцы конкурсу атрымаюць прызы.
Галоўны прыз – знешні дыск памерам 3 Тб.

Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права далейшага выкарыстання конкурсных працаў з указаннем імя аўтара ў асветніцкай і іншай дзейнасці, скіраванай на прасоўванне і абарону правоў чалавека.

Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. А права на жыццё з’яўляецца неад’емным правам кожнага чалавека. У 2009 годзе ў Беларусі распачалася кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, мэта якой – спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў.

Крыніца: spring96.org

painting

painting

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *