Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Палітыка

Плясні ў ладкі, аднарукі…

Беларусь – краіна цудаў. Тут глуханямыя крычаць, а бязрукія пляскаюць у ладкі.

Так у Гародні, як паведамляе газета “Наша ніва“, быў аштрафаваны чалавек на 1 млн 50 тыс. рублёў.

Адзін са сведкаў пераконваў суд, што затрыманы падчас несанкцыянаванай акцыі пляскаў. Бацька падсуднага, які прысутнічаў у зале суда, не вытрымаў і, устаўшы, заявіў: «Як гэта магчыма, калі мой сын інвалід? У яго замест рукі – пратэз!».

Паводле сведкаў, суддзя ўсё гэта выслухала, а потым апусціла галаву і дала затрыманаму штраф.

Гэта ўсё нагадвае выпадак , калі 21 снежня разглядалася справа аднаго з удзельнікаў акцыі пратэсту 19 сьнежня, які, паводле міліцэйскага пратаколу, удзельнічаў у несанкцыянаванай акцыі і выкрыкваў антыдзяржаўныя лозунгі. Але на пытанні суддзі, ці згодны ён з абвінавачваннем, падсудны адказаць не змог. Ён быў глуханямым.

плясні ў ладкі

плясні ў ладкі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *