Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

На Бярозаўцы затрыманы буйны валютчык

6 ліпеня ў Берасці быў затрыманы валютчык, у якога былі выяўлены грашовыя сродкі ў далярах, еўра і беларускіх рублях, на агульную суму 220 мільёнаў беларускіх рублёў.
Прыкладна ў 12.45 на вуліцы Машэнскага ў Берасці быў затрыманы берасцеец 1965 г.н. Мужчына трапіўся на незаконнаму гандлю валютай: ён спрабаваў абмяняць 6 500 даляраў ЗША за 39 млн 325 тыс. беларускіх рублёў. Пра гэта «БГ» паведаміў інспектар кадраў упраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў камітэта дзяржкантролю па Берасцейскай вобласці Іван Пыцель.

Па яго інфармацыі, праваахоўнікі выявілі таксама ў яго машыне 163 млн 665 тыс. беларускіх рублёў, 103 150 расейскіх рублёў. 7 804 даляра ЗША і 270 еўра. Дадзеныя грашовыя сродкі былі вынятыя.

У дачыненні да берасцейца ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 ст. 233 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) Крымінальнага Кодэкса РБ. Зыходзячы з аператыўных дадзеных, яго падазраюць у атрыманні нелегальнага прыбытку з пачатку 2011 года ў памеры 800 млн беларускіх рублёў. На дадзены момант ператрусы, следчыя дзеянні і аператыўныя мерапрыемствы па дадзенай справе працягваюцца. Таксама ўсталёўваецца маёмасць абвінавачванага з мэтай наступнага арышту.

“Брестская Газета”

Даляры

Даляры

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *