Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

Аварыя ў Берасці – адзін з аўтамабіляў перакуліўся

Аварыя адбылася на Вулькаўскім кольцы. Пацярпелых няма, калі не лічыць драпіны ў тых, хто знаходзіўся ў машыне, што перакулілася.
Як распавялі парталу “Віртуальны Брэст” відавочцы, белы опель рухаўся з боку вул. Паркавай (Варшаўка), і не саступіў дарогу зялёнаму опелю, у выніку адбылося сутыкненне, з-за чаго аўтамабіль і перакуліўся. Ёсць інфармацыя, што пры аварыі мог пацярпець і гарадскі аўтобус, прынамсі пасажыры аўтобуса сцвярджаюць, што кіроўца зрабіў усё магчымае, каб пазбегнуць сутыкнення. У аўтобусе некаторым пасажырам стала дрэнна ад убачанага, але медыцынская дапамога не спатрэбілася.

Па ўсім бачна, што вінаваты кіроўца белага опеля, бо ён не саступіў дарогу аўтамабілю, які рухаўся па галоўнай (па кольцы). Дадзены ўчастак дарогі мае патрэбу ў больш інфарматыўнай разметцы, бо кіроўца, які ехаў з боку Варшаўкі не саступіў дарогу і быў цвёрда ўпэўнены што ён мае рацыю. І толькі дзякуючы таму, што хуткасці былі невялікія, удалося пазбегнуць яшчэ аднаго сутыкнення.

Калі ласка, будзьце ўважлівыя на дарогах, і выконвайце правілы дарожнага руху!

Фота і інфармацыя “Віртуальны Брэст”

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *