Палітыка

Затрымалі за малітву

У Віцебску, пасля штодзённай малітвы за палітвязняў каля Успенскага сабора затрымалі сяброў аргкамітэта БХД Зміцера Пчолкіна і Усевалада Жураўлёва, а таксама актывіст БНФ Канстанціна Халмачова.
Зараз у Віцебскім райадзеле міліцыі знаходзіцца больш за 10 затрыманых пасля маўклівай акцыі пратэста ў Віцебску.

Нагадаем, што ў Віцебску, каля Ефрасіньнеўскага Крыжу (Успенскі сабор, на беразе Дзьвіны) а 20-00 штовечар адбываецца малітва за Беларусь. Вернікі ўсіх хрысціянскіх канфесій моляцца за краіну, за тых, хто пакутуе і церпіць.

Крыніца – bchd.info

малітва

малітва

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *