Экалогія

Байкальскі загар – самы ўстойлівы ў свеце

Іркуцкія навукоўцы ўсталявалі, што загар, атрыманы на беразе возера Байкал – самы прыгожы і трывалы. Паўдня сонечных ваннаў могуць падарыць загар, які здольны пратрымацца да Новага года. Прычына гэтага – чысціня і празрыстасць вод Байкала.

Загар, атрыманы ля вады, заўсёды мацней, таму што сонечныя прамяні адлюстроўваюцца ад паверхні вады. На скуру чалавека, такім чынам трапляюць не толькі прамыя, але і адлюстраваныя прамяні. Чыстая вада Байкала адлюстроўвае сонца значна лепш, чым каламутная марская вада, таму загар атрымліваецца больш моцны і ўстойлівы, сцвярджае газета «Пятніца». Вадаём чысцей Байкала знайсці цяжка, таму такога моцнага адлюстравання ад вады няма больш нідзе.

Акрамя таго, сусветныя даследаванні паказалі, што азонавыя дзіркі раўнамерна размяркоўваюцца па краях буйных вадаёмаў, у тым ліку і па краях возера Байкал. У такіх месцах ўльтрафіялет пранікае мацней.

Крыніца: infox.ru

Young Woman on the Beach --- Image by © C. Devan/zefa/Corbis

Young Woman on the Beach --- Image by © C. Devan/zefa/Corbis

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *