Моладзь

З 1 верасня адкасіць ад размеркавання стане складаней

Кодэкс аб адукацыі, які ўступіць у сілу 1 верасня бягучага года, упарадкуе пытанні размеркавання выпускнікоў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў.
Цяпер адпрацоўваць размеркаванне прыйдзецца людзям, якія больш за палову тэрміна навучання адвучыліся на дзённым бюджэтным аддзяленні. То бок, лазейка з пераводам на платнае навучанне на чацвёртым курсе цяпер закрыта.

Аналагічная праблема і з паступленнем у магістратуру. Калі раней пасля пятага курсу можна было паступіць на платную магістратуру і адвучыўшыся год, не быць павінным дзяржаве нічога. То цяпер атрымліваецца, выпускнік, які адвучыўся пяць год на бюджэце, усё роўна павінен адпрацаваць размеркаванне. Няхай, і на год пазней…

Праўда, яшчэ застаецца варыянт з завочным аддзяленнем, аднак пры гэтым вы павінны працаваць па спецыяльнасці, якую атрымліваеце.
Так званы “свабодны” дыплом па новым кодэксе можна атрымаць у тым выпадку, калі Вы маеце:

  1. цяжарнасць;
  2. супрацьпаказанні да працы, а месцаў, улічваючы ваша захворванне, няма;
  3. бацьку (маці), мужа (жонку) ці дзіця інваліда (тады пры адсутнасці працы па месцы пражывання родных інвалідаў, вам дадуць даведку аб самастойным уладкаванні);
  4. мужа (жонку), якога (якую) выбралі на выбарчую пасаду ў дзяржаўныя органы, дыпламатычныя прадстаўніцтвы, консульскія ўстановы РБ, вайскоўцаў,  а таксама які (якая) з’яўляецца ваеннаслужачым (акрамя тэрміновай службы, службы ў рэзерве і курсантаў),  супрацоўнікам службы бяспекі прэзідэнта, органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, МНС, таможанных органаў, пракурорскіх працаўнікоў. (У такім выпадку месца працы прадастаўляецца па жаданні і пры наяўнасці месцаў па месцы службы, працы ці жыхарства мужа (жонкі).

Крыху змяніліся і тэрміны размеркавання. Цяпер мэтавікам патрэбна будзе адпрацаваць пяць год: два гады па размеркаванні і тры гады па мэтавым кантракце.

Паводле: moladz.org

Фота: city-n.ru

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *