Грамадства

Яўген Скрабец заблакаваны ва ўласнай кватэры

Берасцейская міліцыя заблакавала грамадскага актывіста ў кватэры.

Пра гэта паведамляе Еўрарадыё: 4 міліцыянты пільнуюць яго ў машыне, 2 у цывільным – ля пад’езда.

Актывіст упэўнены, што гэта звязана з жаданнем праваахоўных органаў ізаляваць яго ад удзелу ў “маўклівай акцыі” 3 ліпеня ў Берасці, якая пачнецца а 19 гадзіне.

Нагадаем, што 3 берасцейскіх актывіста ўжо знаходзяцца ў Ленінскім ІЧУ: Зміцер Шурхай,  Іван Стасюк і Артур Анрісімаў.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *