Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Музыка

І. Шыманскі: Слова ASS мае шмат значэнняў…

Музыкаў часта пытаюцца, чаму прысвечана тая ці іншая песня, бо не заўсёды тэксты з’яўляюцца адлюстраваннем асабістых перажыванняў. Аўтары песень — гэта такія ж грамадзяне сваёй дзяржавы са сваім меркаваннем. Таму музыка ў нейкім сэнсе — гэта адлюстраванне працэсаў, якія адбываюцца ў краіне і свеце.

Аб палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі вядома далёка за яе межамі. Таму з’яўленне гурта ASS са сваёй дэбютнай песняй «Nastroj ’11» (інтэрнэт-сінгл «ASSLU PRYSVIAČAJECCA») менавіта ў гэты момант зусім не выпадкова.

Ілля Шыманскі, лідэр і стваральнік праекта:

Пра стварэнне гурта

Мы з сябрамі ўжо даўно хацелі сабрацца і нешта рабіць, але не хапала нагоды. Зараз жа яна з’явілася, і мы прынялі рашэнне дзейнічаць. На дадзены момант для нас не так важная якасць запісу, бо на гэта патрэбныя дадатковыя рэсурсы, а падчас крызісу рэшткі «НЗ» сыходзяць не на гэта.

Усё адбылося спантанна: сабраліся і пачалі гуляць. Тэкст пісаўся на рэпетыцыі, усё ішло як па масле.

Мы агрэсіўна настроеныя, таму што ўжо, мякка кажучы, надакучыла цярпець і маўчаць. Зараз прыйшоў час вызваліць назапашанае, тым больш народ мае патрэбу ў «пінку» пад зад.

Пра назву

Назва была запазычана ў папулярнага гурта RATM (Rage Against The Machine). Трохі змяніўшы яе, мы атрымалі ASS (Ahresija Suprać Sistemy / Агрэсія Супраць Сістэмы). Назва будзе добра запамінацца, таму што слова ASS мае шмат розных значэнняў у ангельскай мове.

Пра планы на будучыню

Пакуль мы ўсё робім сваімі сіламі. Рыхтуем яшчэ некалькі песень, якія будуць не менш брутальнымі па характару і гучанні. Таксама мы плануем здымаць відэа, як кліпы, так і звароты, нібыта відэа-блогінг.

Мы будзем дзейнічаць, пакуль у гэтым будзе неабходнасць, пакуль не змяніцца ўлада, пакуль у абменніках не з’явіцца ў вольным продажы валюта. Ёсць і мноства іншых фактараў, усіх не пералічыць.

Мы хочам быць часткай гісторыі нашай краіны і бачыць яе адраджэнне. Хочам, каб нашыя дзеці жылі ў свабоднай краіне.

Жыве Беларусь!

Слухаць інтэрнэт-сінгл «ASSLU PRYSVIAČAJECCA»:

MeinLeiche

a.s.s.

a.s.s.

5 каментарыяў

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *