Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

У Берасці прэзентавалі кнігу пра 1941 год

Ў Музеі абароны Берасцейскай крэпасці адбылася прэзентацыя кнігі «Люты 1941». 28 чэрвеня распавесці пра сваю працу ў Берасце прыехала з Казахстана адна з аўтараў – прафесар, доктар гістарычных навук Лайла Ахметава.
«Люты 1941. Разважанні гісторыкаў» – гэта «падручнік новага пакалення для старшакласнікаў і студэнтаў», як заве яго сама Лайла Ахметава. Навучальны дапаможнік ужо было прэзентавана 21 чэрвеня ў Маскве, а ў аўторак дабралася да першай кропкі апісваных у ім падзей – Берасця.

У кнізе прааналізаваны нядаўна адкрытыя матэрыялы архіваў Расіі, Казахстана, Нямеччыны, дзённікі савецкіх і нямецкіх афіцэраў. «Пра вайну напісана каласальнае мноства прац. Наша кніга адрозніваецца менавіта тым, што мы кажам не пра ўсю вайну, а толькі пра лінію Менск – Берасце – Смаленск – Валакаламск – Масква. Мы кажам пра першыя шэсць месяцаў, самых цяжкіх і страшных, пра адступ, пра які звычайна ніхто не любіць згадваць. Але менавіта тады пачала закладвацца Вялікая Перамога. Мы ўспамінаем тут пра ўнёсак казахстанцаў у яе, пра тое, што зрабіў для будучых перамог далёкі тыл у Казахстане», – распавяла Ахметава.

Аўтар і фатограф Жанна СИДОРУК, “Брестская газета”.

Падрабязней тут.

Прэзентацыя новай кнігі ў Берасці

Прэзентацыя новай кнігі ў Берасці

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *