Беларускія ВНУ вызначаць новыя кошты на адукацыйныя паслугі да канца ліпеня. Аб гэтым паведаміў сёння, міністр адукацыі Сяргей Маскевіч. 

Па словах міністра, пытанні коштаўтварэння платнага навучання ў ВНУ дзяржаўнай формы ўласнасці рэгулююцца ў адпаведнасці з сацыяльнай скіраванасцю гэтай паслугі.

— У чэрвені Міністэрства адукацыі праводзіць аналіз прагнозу кошту платнага навучання ў ВНУ, падпарадкаваных міністэрству, на 2011-2012 вучэбны год. У адпаведнасці з прагнозам вну абгрунтоўваюць павелічэнне кошту платнага навучання ў сярэднім на 20% па стаўленні да дзейснага кошту распавёў міністр.

Разам з тым Сяргей Маскевіч адзначыў, што недзяржаўныя ўстановы адукацыі фармуюць кошт на платнае навучанне самастойна.

Паводле: БелТа

[supsystic-social-sharing id="1"]