Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Палітыка

Ну, ізноў бяруць “за мацюкі”

Учора быў затрыманы, а сёння ўжо асуджаны Зміцер Шурхай, каардынатар аргкамітэта па стварэнню партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” па Берасцейскай вобласці, адміністратар суполкі “Общественный протест (Брест),каждая среда 19.00” .

Падчас затрыманьня ў Змітра забралі мабільны тэлефон, не даўшы яму магчымасьць паведаміць пра арышт. Суддзя Маскоўскага суду Берасця Алешчанка Андрэй Валер’евіч прызнаў актывіста БХД вінаватым ў адміністрацыйным правапарушэньні і пакараў арыштам на сем сутак, гаворыць праваабаронца з Берасця Раман Кісьляк:

“Яго затрымалі напярэдадні, міліцыянты зьбілі яго з ног, забралі мабільны тэлефон. Супраць яго далі паказанні міліцыняты, якія засведчылі, што ён лаяўся. Чаго на самой справе не было. Відавочна, што на самой справе такога не было. Гэта барацба з тымі, хто інакш думае. І накіравана на тое, каб ізаляваць актывіста напярэдадні сённяшняй акцыі і акцыі трэцьця ліпеня”.

фото Станислава Коршунова

фото Станислава Коршунова

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *