Не гледзячы на тое, што некаторыя дзечы ва ўсю сцвярджаюць, што «рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» — ерунда і ўвогуле штосьці незразумелае, што ўлады такое не баяцца і плююць на яе з высокай званіцы, другія, больш адказныя, вырашылі падстрахавацца.


Асабліва заклапочаннай будучыняй краіны аказалася моладзь ў Гародне. Там у грамадскім транспарце з’явіліся чырвона-зялёныя налепкі з гучным лозунгам — «Моладзь Гродзеншчыны супраць „Памаранчавай рэвалюцыі“ ў Беларусі!». Вось яно як.

У іх нават ёсць суполка ў «vkontakte». Там, канешне, не толькі хлопцы ды дзяўчаты з Гародні, гэта ўсябеларуская суполка! Праўда колькасцю ў 1513 чалавек на сённяшні дзень. Але яны не сумуюць, што іх так мала, там толькі элітныя грамадзяне. Але  пачакайце, грамадзян самой Беларусі там менш паловы. Упс.

Фота Кацярыны Межавец nn.by

Фота Кацярыны Межавец nn.by

[supsystic-social-sharing id="1"]