Сёння ў навінах па АНТ, а затым і БТ гаварылі пра тое, што беларуская старана збіраецца адмяніць пагадненне паміж нашай краінай і Польшай.

Гаварылася аб тым, што карта паляка — гэта аскарбленне для беларусаў. Атрымліваецца, што польская старана падтрымлівае польскую меншасць у нашай краіне, таму што любому, хто хоча яе атрымаць патрэбна даказаць свае польскія карані або некую роднасць з палякамі.

З Вікіпедыі:

«Карта паляка – гэта дакумэнт, які пацьвярджае прыналежнасьць да польскага народа. Уладальнік карты паляка мае правы, акрэсьленыя Законам «Аб карце паляка», прынятым сэймам Рэспублікі Польшча 7 верасьня 2007 года.

Карту паляка выдаюць выключна асобе, якая не мае польскага грамадзянства альбо дазволу на сталае пражываньне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча і мае грамадзянства Рэспублікі Армэніі, Азэрбайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Беларусь, Эстонскай Рэспублікі, Грузіі, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Кыргыстан, Летувіскай Рэспублікі, Латвійскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдовы, Расейскай Фэдэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Туркмэністана, Украіны ці Рэспублікі Узбэкістан і пры тым заяўляе аб сваёй прыналежнасьці да польскага народа і выконвае абавязкі, якія вынікаюць з вышэйназванага закона.

Карта паляка можа таксама выдавацца той асобе, чыё польскае паходжаньне пацьверджана згодна з правіламі Закона «Аб рэпатрыяцыі» ад 9 лістапада 2000 году.»

"Карта Паляка"

"Карта Паляка"

 

http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0_%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D0%BA%D0%B0
[supsystic-social-sharing id="1"]