Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

У Берасці адбылася аварыя. Загінуў матацыкліст

Аварыя адбылася ўчора, 22 чэрвеня ў 23.35 на скрыжаванні вул. Гарадской з вул. Вясёлкавай. 

Мясцовы жыхар, 1967 г.р., кіруючы аўтамабілем “Рэно Меган Сцэнік”, не саступіў дарогу і дапусціў сутыкненне з матацыклам “Хонда CBR900RR”, пад кіраваннем жыхара в. Новыя Лышчыцы Берасцейскага раёна, 1989 г.р., які ад атрыманых раненняў сканаў на месцы ДТЗ.

Фота даслала жыхарка гораду парталу Віртуальны Брэст.

Аварыя на скрыжаванні вул. Гарадской з вул. Вясёлкавай

Аварыя на скрыжаванні вул. Гарадской з вул. Вясёлкавай

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Выконвайце асцярожнасць і хуткасныя рэжымы руху, не дапушчайце паўторы падобнага.

Віртуальны Брэст

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *