Адзін з карыстальнікаў сацсеткі прапануе правесці цёплы летні вечар наступным чынам.

Чым можна заняцца ў сераду вечарам, калі ну зусім няма чаго рабіць:

— можна гуляць

— можна стаяць у чарзе за квасам, марозівам

— можна разглядаць мапу горада

— абмяркоўваць зь мінакамі стылі архітэктуры дамоў на Плошчы

— можна пытацца ў міліцыянтаў як прайсьці на вуліцу Кальварыйскую, напрыклад

— зьдзіўляцца, што ў Кобрыне, напрыклад, такой вуліцы няма

— можна папрасіць міліцыянта сфатаграфаваць вас на ваш фотаздымач

— можна пытацца ў міліцыянта, які здымае вас на камэру, дзе можна будзе спампаваць\паглядзець дадзенае відэа

— перадаваць прывітаньні маці\тату\усім аднасельчанам у камэру

— стаяць і глядзець на неба

— гуляць па плошчы ў масцы Гая Фокса

— папрасіць міліцыянта дапамагчы перавесьці вас праз дарогу

— падзякваць міліцыянтам за належнае выкананьне загаду №1 ад 1-га студзеня 2005 г.

— запісаць дадзеныя міліцыянтаў і спытацца дзе можна напісаць падзяку за належнае выкананьне загаду №1 ад 1-га студзеня 2005 г.

— здымаць дзеяньні міліцыянтаў на камэру і выкладаць відэа ў сеціва, паказваючы як належна міліцыянты выконваюць загад №1 ад 1-га студзеня 2005 г.

— прасіць міліцыянта патлумачыць што такое масавае мерапрыемства\мітынг\шэсьце

— спытаць у міліцыянта ці не парушаеце вы рашэньне Мінгарвыканкаму №1554 ад 2 чэрвеня 2011 г. гуляючы па плошчы

— растлумачыць што проста спыталі, і няма розьніцы што падзея адбываецца ў Берасці

— можна вадзіць карагод ці ручаёк вакол міліцыянтаў

— калі вас раптам зь некім пераблыталі і затрымалі, можна легчы на зямлю, міліцыянтам плацяць за тое, што яны носяць вас на руках

— пасьля таго, як міліцыянты вас занясуць у аўтазак, можна іх паўдзячыць за належнае выкананьне загаду №1 ад 1-га студзеня 2005 г.

— у аўтазаку абавязкова перадавайце грошы за праезд кіроўцу ці кандуктару

— растлумачце міліцыянтам, што ня хочаце, каб паўтарыўся выпадак з «зайцам» на Нямізе.

Антон Валер’евіч Гліністы

Нататка ў «Укантакце»

Плошча Леніна

Плошча Леніна

[supsystic-social-sharing id="1"]