Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

У КДБ выклікаюць членаў рэвалюцыйнай суполкі ў сацсетках

У берасцейскі КДБ выклікаюць мясцовых апазіцыянераў і грамадзян, якія ўваходзяць у інтэрнэт-суполку “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”.

Знаходзячы імёны ў спісе ўдзельнікаў групы, супрацоўнікі КДБ выклікаюць іх на допыты, патрабуючы пакінуць суполку і не ўдзельнічаць у арганізаваных групай акцыях, паведаміў рэгіянальны каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Зміцер Шурхай.

У прыватнасці, у КДБ нядаўна выклікалі актывіста БХД Арцёма Палашанкіна. Кацярыне Слядзеўскай, якая таксама ўваходзіць у БХД, па тэлефоне паведамілі, што хутка ёй прыйдзе позва ў КДБ, паведамілі ў прэс-службе БХД.

“За непадпарадкаванне людзям пагражаюць праблемамі ў навучанні, на працы, моладзі – праблемамі на працы іх бацькоў. Улады бачаць, што людзі пачалі вызваляцца ад страху, і самі пачынаюць ўпадаць у страх і паніку. Такім чынам яны спрабуюць спыніць пратэстны рух, які набірае ўсё большую сілу”, – заявіў Зміцер Шурхай.

Крыніца: telegraf.by

Партал Віртуальны Брэст паведамляе таксама, што некаторых наведвальнікаў сацсетак выклікаюць у міліцыю, аднак па наяўнай інфармацыі адкрытых пагроз не было, зрэшты пэўна гэта высвятліць немагчыма. З людзьмі праводзяць гутарку, высвятляюць некаторыя дэталі і адпускаюць.

"Рэвалюцыя" пра сацсеткі. Берасце

"Рэвалюцыя" пра сацсеткі. Берасце

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *