Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Эканоміка

Расея спыняе пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь

“Белэнерга” павінна выплаціць каля 40 мільёнаў долараў доўга, але канстатуе, што пакуль не мае магчымасці гэта зрабіць.

Гэта будзе поўнае прыпыненне паставак у сувязі з тым, што “Белэнерга” не заплаціла другі транш па дадатковым пагадненні, якое была падпісана 2 тыдня таму аб тым, што да 5 ліпеня беларускі бок павінен пагасіць запазычанасць 3 траншамі.

Першы транш беларускі бок здзейсніў, другі павінен быў быць не пазней чым 20 чэрвеня. Але генеральны дырэктар “Белэнерга” паведаміў, што не мае магчымасці здзейсніць аплату.

Першы транш паступіў у памеры, прыблізна, 21 мільён долараў, яшчэ засталася запазычанасць за красавік і за травень – каля 42 мільёнаў долараў.

У кампаніі “Интер РАО ЕЭС” адзначылі, што гатовыя аднавіць пастаўкі толькі пасля поўнага пагашэння запазычанасці.

Цікава толькі адно: куды зніклі грошы, якія выплацілі  за карыстанне электраэнэргіяй людзі і прадпрыемствы? А можа грошы ёсць, проста генеральны дырэктар “Белэнерга” турбуецца за дэмаграфічную сітуацыю ў краіне?

Паводле: Еўрарадыё

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *