Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Прэмія «За свабоду думкі» – Уладзімеру Някляеву

19 чэрвеня на Віцебшчыне, у вёсцы Бычкі Вушацкага раёну – на малой радзіме Васіля Быкава – адбыліся імпрэзы, прысвечаная памяці славутага пісменніка, якому ў гэты дзень споўнілася б 87 гадоў.
Сёлета ўжо ў чацьвёрты раз была прысуджаная прэмія “За свабоду думкі”, заснаваная рухам “За Свабоду” пад кіраўніцтвам Аляксандра Мілінкевіча. Лаўрэатам стаў экс-кандыдат на прэзідэнцкую пасаду, вядомы паэт Уладзімер Някляеў.

Прэмія “За свабоду думкі” была заснаваная чатыры гады таму на ўзор прэміі “За свабоду” імя Сахарава, якой у 2006 годзе быў уганараваны Аляксандар Мілінкевіч. Гэтай прэміяй узнагароджваюць тых, хто, на думку адмысловага журы, яскрава праявіў сябе ў грамацкай, прафесійнай альбо творчай дзейнасці на карысць Беларусі і свабоды.

Упершыню ў 2008 годзе яна была прысуджаная Рыгору Барадуліну. Тады ж лаўрэатамі сталіся таксама Ўладзімер Арлоў і Павал Севярынец. У 2009 годзе прэмія “За свабоду думкі” была ўручана Алесю Пушкіну. Летась ганаровы дыплом і сімбалічную статуэтку аўтарства Віктара Копача атрымала Ада Райчонак, актывістка з Шаркоўшчынскага раёну, арганізатарка шматлікіх мастацкіх пленэраў, стваральніца некалькіх музеяў і заснавальніца Цэнтру імя Язэпа Драздовіча.

Да ўгодкаў Васіля Быкава на ягонай малой радзіме прайшлі літаратурныя чытанні і невялікі канцэрт. На імпрэзу з’ехаліся госці з усяе Беларусі, а таксама прадстаўнікі амбасадаў Велікабрытаніі, Польшчы і Славаччыны. Пачэснай госцяй свята стала сястра Васіля Быкава, Валянціна Ўладзіміраўна.

Завяршылася іпрэза сяброўскім абедам і выступам бардаў Змітра Бартосіка і Георгія Станкевіча.

Фота і інфармацыя: Радыё Свабода

У. Някляеў і А. Мілінкевіч

У. Някляеў і А. Мілінкевіч

 

 

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *