Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Замежжа

У Львове адкрыўся музей сала

У Львове распачаў працу адзіны ў свеце Музей сала. Сярод экспанатаў — разнастайныя скульптуры з сала, а таксама карціны, фатаграфіі ды іншыя прадметы, так ці інакш звязаныя са знакамітаю ўкраінскаю закускаю.

Музей адкрыўся выставаю сучаснага мастацтва, у якой прэзентаваныя працы мастакоў з Нямеччыны, Літвы, Расеі ды Украіны. На ёй можна пабачыць гуманоіда, свечкі, шахматы, крэсла ды іншыя прадметы, вырабленыя з сала. Цэнтральным экспанатам стала копія чалавечага сэрца, што ўжо занесеная ў Кнігу рэкордаў Украіны.

Музей мае уласны часопіс «САЛО», а таксама рэстарацыю, дзе можна пакаштаваць на смак такія экспанаты, як нос Мікалая Гогаля, грудзі Венеры, вусны Мэрылін Манро ці «Белы квадрат». «Музей „САЛО“ — гэта стала дзейны арт-цэнтр, дзе будуць праходзіць канцэрты і фестывалі сучаснага мастацтва, літаратурныя чытанні, перформансы, выставы вядомых украінскіх і замежных мастакоў, скульптараў, відэа-арт, фотавыставы, паказы моды», — паведамляе сайт праекту.

Паводле: nn.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *