Кур’ёзная памылка на майках менскага спецназу будзе выпраўлена, кажуць у менскай міліцыі.
На акцыі “маўклівага супраціву” ў Менску ў кадры фотакамераў трапілі майкі спецназаўцаў з граматычнай памылкай. Замест “міліцыя” ці “милиция” на іх быў змешчаны надпіс “милицыя”.

Фота шырока разыйшлыся па Байнэце. Заўважылі іх і ў сталічнай міліцыі.

“Безумоўна, усё будзе выпраўлена, — абяцае прэс-сакратар менскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі. — Як у выпадку з “ГАІ МІНГОРІСПОЛКОМА” — рускае слова беларускімі літарамі. Але там быў праграмны збой у апаратуры, нашая віна. Але што датычыць надпісу “милицыя” — мы ж не самі робім гэтыя майкі. Уся гэтая форма заказваецца. АМАП тут ні пры чым: што рабіць, калі трэба апранаць майку, а іншай няма?”

Па словах Ластоўскага, інфармацыя пра няправільны надпіс ужо перададзеная ў органы, якія зоймуцца выпраўленнем памылкі.

Паводле: Еўрарадыё

[supsystic-social-sharing id="1"]