Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Індыя дапаможа выдаць творы Купалы і Коласа на хіндзі

Такі праект можа быць рэалізаваны ў 2012 годзе да 130-годдзя з дня нараджэння беларускіх песняроў.

Магчымасць праекту абмеркавалі 16 чэрвеня міністр культуры Беларусі Павел Латушка і надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Індыі ў нашай краіне Манодж Кумар Бхарці.

У часе перамоваў бакі абмеркавалі таксама іншыя пытанні супрацоўніцтва ў сферы культуры, мастацтва, адукацыі і сродкаў масавай інфармацыі. Сярод пытанняў — магчымасць вывучэння хіндзі ў беларускіх ВНУ.

Таксама гаворка ішла пра супрацоўніцтва ў кінасферы, з кінастудыяй “Беларусьфільм”.

Паводле: Еўрарадыё

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *