Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Палітыка

Партыя “БХД” далучаецца да рэвалюцыі Укантакце

Партыя “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” накіруе на сённяшнюю акцыю на Кастрычніцкую плошчу ў Менску сваіх актывістаў.

Сябры БХД лічаць, што такія пратэстныя імпрэзы не павінны заставацца без падтрымкі палітычных структур.

Паводле кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах Віталя Рамашэўскага, палітычныя лідары пры ўдзеле ў падобных акцыях змогуць дапамагчы людзям больш эфектыўна дамагацца сваіх эканамічных патрабаванняў:

– Мы падтрымліваем гэтыя акцыі і безумоўна будзем удзельнічаць. Гэта спантанная акцыя пратэсту і палітычныя сілы павінны быць салідарныя з беларускімі людзьмі у гэтым пытанні. Не толькі быць салідарнымі, але яшчэ і весці рэй, бо людзі, якія спантанна выходзяць на вуліцу, часта не ведаюць, як найбольш плённа дамагацца вырашэння тых пытанняў, якія іх турбуюць.

Апазіцыйныя палітыкі  абяцаюць не выкарыстоўваць на акцыі сімволіку дзеля таго, каб не даць магчымасць АМАПаўцам разагнаць мерапрыемства.

Паводле: Радыё Рацыя

Фота: bchd.info

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *