У чэрвені ў Маёнтку беларускага Дзеда Марозу з’явіўся новы чароўны герой – Лясная Фея, паведамляе афіцыйны сайт Нацыянальнага парку.
Галоўная памагатая Дзеда Марозу будзе цешыць дзетак і сталых да самых халадоў – да прыезду Снягуркі і Матухны Зімы. Сустракаць гасцей яна будзе ля елкі, дзе будуць праводзіцца конкурсы і гульні. Маёнтак беларускага Дзеда Марозу адкрыўся сем з паловай гадоў назад, і за гэты час тут пабывала амаль 650 тысяч турыстаў больш чым з 90 краін свету. Экскурсія па Маёнтку для сталых варта 18 600 беларускіх рублёў, для дзяцей – 11 600 беларускіх рублёў. Беларускі дзед Мароз прымае гасцей круглы год.