Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Берасце. Рэвалюцыя. Дзень трэці (ФОТА)

Ужо трэці тыдзень запар, у сераду, плошча Леніна становіцца самым папулярным месцам для шпацыру жыхароў Берасця.

Сёння 15.06.11. у трэці дзень акцыі “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”  у цэтры горада сабралося каля 500 чалавек.

Хтосьці гуляў з дзецьмі, нехта катаўся на ровары, скейце,  некаторыя людзі проста стаялі і назіралі за фантанам і падзеямі на плошчы.

шчырыя "размовы"

шчырыя "размовы"

розныя людзі былі

розныя людзі былі

З хлопцам хочуць паразмаўляць

З хлопцам хочуць паразмаўляць

І як заўжды на плошчы, пад час акцыі, людзі былі без транспарантаў, сімволікі і другіх апазнавальных знакаў, ні хто не выкрыкваў а ні якіх лозунгаў, не парушаў парадак.

 

Але не ўсё прайшло як планавалася загадзя. Калі  ў мінулую сераду каля плошчы адпачывалі толькі два міліціянта, то ў гэты раз было каля 10 чалавек амону, міліцыя  і людзі ў цывільным. Да некаторых людзей спачатку падыходзілі людзі ў форме і прасілі паказаць пашпарт. Трыбушылі торбы, заплечнікі і ўсё тое,ю у што можна пакласці “забароненае”.

А вось так "размаўлялі"

А вось так "размаўлялі"

А калі нехта не браў з сабой дакументы, ці не жадаў паказваць, таму раілі ісці з плошчы. “Раілі сысці і тым, у каго знаходзілі сімволіку ( у торбе!!!). Гэта у лепшымм выпадку, некаторых забіраў “бобік”. Мы дакладна ведаем, што затрымалі аднаго фатографа з “Берасцейскай газеты” Станіслава Коршунава  і адзін прадстаўнік  БХД ( Дзмітрый Шурхай) не даехаў да плошчы, чаму, думаю, не трэба казаць. Таксама затрымалі Дзмітрыя Босака (“Віртуальны Брэст”), Міхася Ільіна (“Еўрарадыё”). Усяго 10 чалавек. Пра затрыманні паведаміў Дзмітрый Шурхай, якога праз нейкі час выпусцілі.

 

 

Пасля аб’ектамі іх палявання сталі веласіпедысты, якія ў перыяд з 19.00 да 19.30 знаходзіліся на галоўнай плошчы горада.

За акцыяй назіралі і аўтамабілісты, якія праязджалі па вуліцы Леніна, што прывяло да ДТЗ.



Ахоўнікі правапарадку да акцыіі так сама падрыхтаваліся: каля ГарВыканКама прыпаркаваліся 2 аўтазака і некалькі УАЗаў, у прылягаючых да плошчы  дварах знаходзіліся  міліцыянты.

У 19. 30 пачуліся апладысменты і плошча стала амаль пустая.

Было гэта вельмі сімвалічна. Колькі людзей будзе наступны раз – невядома.  Але бачна і зараз, што  народу не ўсё роўна. Салідарнасць.

 

19.31

19.31

Наступны раз акцыя адбудзецца 22 чэрвеня 2011 года.

 

 

10 каментарыяў

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *