Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

Беларуская народная кухня: салат “Крызіс”

Гэта зусім не жарт, у беларускіх крамах з’явіўся такі салат з такою красамоўнай назваю.Супермаркеты і харчовыя крамы ва ўмовах нарастаючага дэфіцыту прадуктаў і падзення прыбыткаў насельніцтва прапануюць пакупнікам свае антыкрызісныя прадукты. Крама «Прэстан» пачаў рабіць салата з красамоўным назовам «Крызіс».

Рэцэпт новага салата просты і даступны амаль кожнаму беларусу: чорны хлеб, цыбуля, фасоля, алей, прыправа і соль з перцам па смаку. Каштуе ўсё гэтае задавальненне 10610 рублёў. На фота цяжка вызначыць — гэта цана за 100 грамаў або за кілаграм.

За назіральнасць вялікі дзякуй Нашай Ніве.

Bon appetit!!!

Bon appetit!!!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *