Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

Праз “рэвалюцыі” зачыняць “Укантакце”?

Генеральнай пракуратурай абвешчана афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства актывістам аднаго з грамадскіх аб’яднанняў, сказана на сайце Генпракуратуры.
У гэтым ведамстве сцвярджаюць, што “на розных сайтах у інтэрнэце распаўсюджана інфармацыя, якая змяшчае заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах”. Таму Генпракуратура заклікае грамадзян “не паддавацца на правакацыйныя заклікі і ўстрымацца ад удзелу ў незаконных акцыях. Асобы, вінаватыя ў арганізацыі або ўдзеле ў незаконных масавых мерапрыемствах, могуць быць прыцягнуты да ўсталяванай законам адказнасці”.

Паводле tut.by

Больш таго, існуюць чуткі, што Беларусь можа страціць доступ да сайта “Вконтакте”, і згубіць права ананімнага доступу да іншых сацыяльных сетак.

www.ei.com.ua/news

Наколькі гэта магчыма – невядома, але А. Лукашэнка апошнім часам даволі часта выказвае сваю незадаволеннасць інтарэсам беларусаў да апазіцыйных сайтаў і сацсетак.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *