Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

“Узрыў” сайта прэзідэнта Беларусі

Інтэрнэт-рэсурс для арганізацыі калектыўных dos-нападаў “Путинвзрываетдома” паведаміў днём 13 чэрвеня аб “узрыве” афіцыйнага сайта прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Па стане на 16:00 сайт www.president.gov.by не працуе.

Арганізатары аб’явілі аб пачатку размеркаванай DDOS-атакі на афіцыйную інтэрнэт-старонку Аляксандра Лукашэнкі два дні таму “за тое, што прасралі такую краіну”.

У паведамленні аб паспяховым “узрыве” сайта таксама ўказваецца: “Жадаем беларусам хутчэйшага выхаду з крызісу і новага, адэкватнага лідара”.

“Путинвзрываетдома” – гэта інструмент для правядзення калектыўных размеркаваных ddos-нападаў (ад англ. Denial of Service, Адмова ў абслугоўванні) мэтай якіх з’яўляецца вывядзенне сайтаў са строю шляхам перагрузкі магутнасцяў атакаваных сервераў. Кожны наведнік можа ўзяць удзел у нападзе, добраахвотна падаючы рэсурсы свайго кампутара. Прынцып атакі грунтуецца на адкрыцці вялікай колькасці падключэнняў з дапамогай JavaScript на кліенцкім боку. Наведнікі могуць камунікаваць у чаце, занесці свае прапановы і паглядзець спіс перамог.

Паводле telegraf.by

А. Лукашэнка

А. Лукашэнка

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *