Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

Поўнае зацьменне месяца для Беларусі – 15 чэрвеня

А наступны раз назіраць гэтую з’яву можна будзе толькі ў ліпені 2018 года.

У сераду, 15 чэрвеня 2011 года, беларусы змогуць стаць сведкамі поўнага зацьмення Месяца. Падчас цэнтральнага моманту так званага “Вялікага месяцовага зацьмення” цень Зямлі патрапіць у цэнтр дыска Месяца, а таксама з невялікім зрухам у бок больш светлай (паўднёвай) часткі дыска.

Зацьменне будзе адбывацца ў той час, калі Зямля максімальна аддаленая ад Сонца, а сам спадарожнік будзе знаходзіцца вельмі нізка над гарызонтам, паведамілі ў Белгідраметэацэнтр.

Поўная фаза зацьмення будзе доўжыцца 1 гадзіну 40 хвілін. Месяц будзе знаходзіцца ў сузор’і Змееносца.

Між тым, назіраць гэтую прыродную з’яву можна будзе толькі пры ўмове добрай бачнасці, чаго беларускія сіноптыкі не абяцаюць.
Апошняе падобнае месяцовае зацьменне было 16 ліпеня 2000 года, наступнае цэнтральнае поўнае месячнае зацьменне адбудзецца 27 ліпеня 2018 года.

Падрабязней тут.

Фота: vgtrk.cdnvideo.ru

Фота: vgtrk.cdnvideo.ru

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *