Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Ты – лепшы перакладчык

Абвяшчаецца конкурс на пераклад урыўку тэкста Генрыха фон Кляйста з нямецкай мовы на беларускую. Конкурс праводзяць Інстытут імя Гётэ ў Менску і часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”.

Ацэньваць пераклады будзе прафесійнае журы. З аўтарам найлепшага перакладу будзе заключаная дамова на пераклад усяго тэксту навелы з публікацыяй у часопісе “ПрайдзіСвет”. Акрамя гэтага найлепшы пераклад прагучыць у выкананні артыстаў тэатраў на святкаванні Тыдня Германіі ў верасні-кастрычніку 2011 году. Конкурс прымеркаваны да 200-х угодкаў трагічнай смерці пісьменніка.

Акрамя перакладчыцкага конкурсу ў верасні 2011 у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску пройдзе выстава, прысвечаная творчасці аўтара, а таксама будзе прадэманстраваны фільм “Матэрыялы па справе Кляйста”.

Свой пераклад вы можаце даслаць да 1 верасня 2011 году на адрас: [email protected]

goethe

goethe

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *