Адукацыя

Валанцёрскі летнік у Крэве

Дабрачынны фонд “Крэўскі замак” набірае валанцёраў на летнік “Крэўская вунія – 2011″. Дата правядзення летніка: 1 ліпеня – 15 жніўня 2011 года. Запрашаюцца ўдзельнікі!

АБ’ЕКТЫ І ВІДЫ ПРАЦАЎ ПАДЧАС ЛЕТНІКА (на выбар):
1. Гарадзішча (рэкультывацыя, усталяванне памятнага знаку).

2. Юрава гара (усталяванне памятнага знаку).

3. Пагоркі Крэва (археалагічныя раскопы, рэкультывацыя, усталяванне памятнай кампазіцыі).

4. Рэшткі замкавага млына (рэкультывацыя, усталяванне памятнага знаку (камня)).

5. Крэўскі камень (усталяванне памятнага знаку).

6. Доты Першай сусветнай вайны (усталяванне памятнага знаку).

7. Крэўскі замак (рэкультывацыя двара замка, усталяванне памятнага знаку на месцы, дзе стаяла Крэўская ратуша, увядзенне ўмацавальнага раствору ў сцены, збудаванне кансервацыйных канструкцый – пры атрыманні адпаведнага дазволу ад Міністэрства культуры).

8. Будынак сінагогі (прыборка тэрыторыі, кансервацыйныя працы, інш.).

9. Старыя габрэйскія могілкі (прыборка тэрыторыі, апісанне надгробкаў, правядзенне на іх першасных кансервацыйных работ).

Падчас правядзення ўсіх відаў работ плануецца збор вуснай гісторыі ў мясцовых насельнікаў. Для гісторыка-культурных матэрыяльных нерухомых каштоўнасцяў, якія не ўвайшлі ў ахоўную зону гістарычнай забудовы Крэва, Фондам рыхтуецца праект ахоўных зонаў.

Мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак” займаецца непасрэднымі працамі па праектаванні і правядзенні кансервацыйных работ на рэштках замку, даследваннямі крэўскіх мясцінаў, рэгенерацыяй старых крэўскіх могілак і могілак з іншых мясцінаў, зборам вуснай гісторыі, правядзеннем святаў і фэстаў.

Калі Вы жадаецца далучыцца да працаў ці дапамагчы нам фінансава – звяртайцеся!
Толькі разам мы дапаможам спадчыне нашага краю!

Кантакты:

Кастрамінава Вольга – дырэктар і заснавальнік Фонда

+37529 5513335

e-mail: [email protected]

Шабека Рыгор- старшыня Праўлення Фонда

+37529 7610220

icq: 244396560

e-mail: [email protected]

Шулаеў Андрэй – заснавальнік і сябра Праўлення Фонда,

Архітэктар, спецыяліст у геральдыцы, магістр гісторыі і архітэктуры.

e-mail:[email protected]

Андруковіч Ганна – сябра Праўлення Фонда,,

мэнэджэр, адказны за сувязі з грамадзкасцю.

Зміцер Касьцюк – сябра Праўлення Фонда,

адказны за Столінскі накірунак распаўсюду вопыту Фонда (брэсцка-гомельскі рэгіён).

+37529 8297791

skype: salo9tut

vialejka.org

Крэўскі замак

Крэўскі замак

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *