Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Эканоміка

Банк “Масква-Менск” прымае даляры па 6800 рублёў

З 7 чэрвеня Банк “Масква-Менск” дазволіў фізічным асобам пагашаць крэдыты, прадстаўленыя ў нацыянальнай валюце, далярамі.

Пры гэтым пераразлік сумы будзе здзяйсняцца, зыходзячы з курсу даляра ў 6,8 тыс. рублёў. Банк пакідае за сабой права змяняць курс пераразліку, гэта будзе вырашаць Крэдытны камітэт банка.

Што тычыцца валютных крэдытаў, іх можна пагасіць датэрмінова беларускімі рублямі, у тым ліку часткова, зыходзячы з курсу даляра ў 6,5 тыс. рублёў, еўра – 9,5 тыс. рублёў.

У той жа час на 11 чэрвеня банк выставіў курс куплі-продажу даляра ў 5,04 тыс. рублёў і 5,06 тыс. рублёў, еўра – у 7,37 тыс. рублёў і 7,41 тыс. рублёў.

Паводле: telegraf.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *