Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Некітайскія велатаксі на беларускіх вуліцах

У Менску з’явіўся новы від грамадскага транспарту – велатаксі. Так, такое, як паказваюць у замежных фільмах.



Спачатку ўсе жартавалі, што ў сувязі з тым, што цэны на бензін растуць (прабачце, зараз знізілі канешне), усе перасядуць на ровары. Пажартавалі ды і годзе. Але гэта аказаўся не зусім жарт, а дакладней зусім не жарт.
Туды памяшчаюцца два чалавекі, якія могуць весела катацца кожны дзень па веладарожцы ад парку Перамогі да парка ім. М. Горкага.

кітайскае велатаксі

кітайскае велатаксі

 

Нажаль такія ультрамодныя “машыны” ёсць толькі у Менску. Калі хто захоча прывіць такія калёсы ў Берасці, то трэба памятаваць, што, каб атрымаць права на кіраванне незвычайным транспартным сродкам, трэба мець вадзіцельскае пасведчанне, умець катацца на ровары і прайсці інструктаж па тэхніцы бяспекі.

велатаксі

велатаксі

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *