Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Куды зніклі расейскія часопісы?

У Брерасці рэзка скарацілася колькасць падпісчыкаў на расейскія часопісы. Многія выданні папросту зніклі з падпіснога каталога з ініцыятывы паштароў.

Жыхарка Берасця Алеся паведаміла, што калі вырашыла падпісацца на часопіс “Люблю готовить” на пошце яго адшукаць не змаглі, нават і ў каталогу.

Супрацоўніца “Белпошты”, адказная за падпіску, пацвердзіла гэты факт:

-Расейскія часопісы прыбралі амаль усе, бо дарагія. Калі раней выданні каштавалі (у пераліку на беларускія) 50 тысяч рублёў на паўгода, дык цяпер з Расеі прыслалі кошты па 200 тысяч. Папулярныя дзіцячыя часопісы пакінулі ў каталогу, але адзін нумар “Микки-Мауса” каштуе 23 тысячы рублёў. А навуковы “Металл-курьер” на паўгода каштуе 25 мільёнаў! “Пад’ёмнымі” для беларусаў засталіся толькі кошты на расейскія газеты.

Падпіска на расейскія выданні заканчваецца 15 чэрвеня. Але паштавікі ўжо мяркуюць, што колькасць падпісчыкаў на іх паменшае прыкладна на палову.

Паводле:  Еўрарадыё

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *