Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

“Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку” працягваецца

8 чэрвеня ў шматлікіх гарадах Беларусі прайшла агульнарэспубліканская акцыя “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”.

Берасцейцы і сёння не прапусцілі гэтае мерапрыемства.  Варта заўважыць, што на другі дзень “Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку” прыйшло на галоўную плошчу Берасця ў некалькі разоў больш людзей, чым у першы.

У перыяд з 19.00 да 19.30   плошчу  Леніна сёння наведалі каля 150-170 чалавек. І гэта толькі пачатак!

Не абыякавымі да акцыі былі і мінакі. Аўтамабілісты, якія праязджалі па вуліцы Леніна сігналілі і віталі людзей на плошчы.

Усе ўдзельнікі акцыі ў 19.30 дружна паапладыравалі і разышліся.

У наступны раз акцыя адбудзецца 15 чэрвеня.

 

 

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *